14 лютага прайшоў конкурс народнай творчасці сярод калектываў школ. Наша школа, па сведчаннях відавочнікаў, выступіла лепш усіх. Ад Запольскай школы выступаў ансамбль народнай песні "Заполюшка", Ганчароў М.І. сола, а таксама песня ў выкананні мужчын нашай школы. Вядучая - Чэрнік Таццяна Уладзіміраўна.
15 лютага - у г.Чэрвень прайшоў раённы турнір па інтэлектуальных гульнях . Каманда нашай школы ў складзе Напрэенка Таццяны, Ваўчок Юліі, Русака Арцёма, Кляніцкага Алега, Лабанава Аляксандра, Куліцкай Кацярыны заняла 10 месца. З пачынам!
16 лютага - зборная каманда школы па баскетболе (хлопчыкі) гуляла занальны турнір у СШ №2 г.п.Смілавічы
20 лютага - вучні 9А класа наведалі тэатр беларускай драматургіі, дзе пабачылі спектакль “Палеты з анелам” па п'есе Зіновія Сагалова. Акцеры распавядалі гледачам гісторыю жыцця легендарнага мастака Марка Шагала.
Перажыванне вар'яцкай чахарды ідэалогій, улад і пошук прыстанку, ціхага шчасця ў міры сваіх карцін.Доўгае жыццё — дзевяноста восем гадоў — падарыла Марку Шагалу няўдачы і поспех, матэрыяльны дабрабыт і галаднаватае існаванне, сусветную славу і ... абыякавасць. Мастак вельмі пакутаваў з-за таго, што быў пазбаўлены прызнанні на радзіме. Нягледзячы на тое, што толькі чвэрць яго жыцця звязаная з Віцебскам, менавіта яна згуляла вялікую ролю ў яго творчым станаўленні, дала багатыя, незабыўныя ўражанні, натхненне на шматлікія гады. Зараз яго радзіму ў найбуйных музеях усяго міру адлюстроўваюць карціны: крывыя завулкі, якія пакрывіліся хаткі, зеленоглавая царква — месцы яго маладосці, куды ён вяртаўся памяццю ўсё сваё жыццё...Рэжысёр спектакля — Валер Анисенко. Ролі выконваюць: заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валер Анісенкао і артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага Таццяна Баўкалава.